Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » БАХМЕТАЎ Канстанцін Антонавіч
[1869, в. Ясьманава Мсціслаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Мсціслаўскі р-н Магілёўскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Скончыў настаўніцкую семінарыю. У 1910-я г. пісьмавод Мсціслаўскай мужчынскай гімназіі, член Мсціслаўскай гарадской думы. У 1920-я г. выкладчык Мсціслаўскага педагагічнага тэхнікума. Арыштаваны 28.2.1931. Абвінавачваўся ва “ўдзеле ў контррэвалюцыйнай арганізацыі”. Вызвалены і рэабілітаваны Магілёўскім аператыўным аддзелам АДПУ БССР 17.7.1931. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Б. захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.