Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » БАРТУШ Антон Мікалаевіч
[1903, в. Гуды, цяпер Лідскі р-н
Гродзенскай вобл. – ?]. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту працаваў настаўнікам школы калоніі Мастаўляны Гродзенскага р-на. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 3.11.1939. Асуджаны 9.7.1940 асобай нарадай пры НКВД як “сацыяльна-небяспечны элемент” і за “антысавецкую агітацыю” да 8 гадоў ППЛ з канфіскацыяй маёмасці. Этапаваны ў Паўночна-чыгуначны (?) лагер МДБ Хабараўскага краю. Вызвалены 8.9.1941 як польскі грамадзянін. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 30.6.1989 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа № П-9751 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.