Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » БАРТУШ Антон Мікалаевіч 

БАРТУШ Антон Мікалаевіч

[1903, в. Гуды, цяпер Лідскі р-н
Гродзенскай вобл. – ?]. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту працаваў настаўнікам школы калоніі Мастаўляны Гродзенскага р-на. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 3.11.1939. Асуджаны 9.7.1940 асобай нарадай пры НКВД як “сацыяльна-небяспечны элемент” і за “антысавецкую агітацыю” да 8 гадоў ППЛ з канфіскацыяй маёмасці. Этапаваны ў Паўночна-чыгуначны (?) лагер МДБ Хабараўскага краю. Вызвалены 8.9.1941 як польскі грамадзянін. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 30.6.1989 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа № П-9751 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".