Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » БАРТАШЭВІЧ Соф’я Баляславаўна
[1895, Віцебск – ?].
З мяшчанскай сям’і. Мела вышэйшую альбо незакончаную вышэйшую адукацыю. Працавала настаўніцай польскай школы № 14 у Віцебску. Арыштавана 14.10.1930. Асуджана 26.1.1931 паводле пастановы калегіі АДПУ СССР як “член контррэвалюцыйнай арганізацыі” і за “антысавецкую дзейнасць” да 3 гадоў пазбаўлення волі. 4.7.1931 прысуд перагледжаны і тэрмін пакарання павялічалі да 5 гадоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана трыбуналам БВА 14.8.1964. Групавая справа Б. і інш. № 12976-п з фотаздымкамі захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.