Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » БАРТАШЭВІЧ Соф’я Баляславаўна 

БАРТАШЭВІЧ Соф’я Баляславаўна

[1895, Віцебск – ?].
З мяшчанскай сям’і. Мела вышэйшую альбо незакончаную вышэйшую адукацыю. Працавала настаўніцай польскай школы № 14 у Віцебску. Арыштавана 14.10.1930. Асуджана 26.1.1931 паводле пастановы калегіі АДПУ СССР як “член контррэвалюцыйнай арганізацыі” і за “антысавецкую дзейнасць” да 3 гадоў пазбаўлення волі. 4.7.1931 прысуд перагледжаны і тэрмін пакарання павялічалі да 5 гадоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана трыбуналам БВА 14.8.1964. Групавая справа Б. і інш. № 12976-п з фотаздымкамі захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".