Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » БАРДЗІНСКІ Акім Іванавіч 

БАРДЗІНСКІ Акім Іванавіч

[4.9.1883, в. Навасёлкі Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Пухавіцкі р-н Мінскай вобл. –
19.9.1938, Мінск, турма НКВД], педагог. З сям’і службоўца. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў загадчыкам вучэбнай часткі дзіцячага дома інвалідаў у Чэрвені Мінскай вобл. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Арыштаваны 12.10.1937. Асуджаны 19.11.1937 тройкай НКВД за “контррэвалюцыйную агітацыю” да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага Суда БССР 26.12.1958. Асабовая справа Б. № 13686-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"