Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » БАРДЗІНСКІ Акім Іванавіч
[4.9.1883, в. Навасёлкі Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Пухавіцкі р-н Мінскай вобл. –
19.9.1938, Мінск, турма НКВД], педагог. З сям’і службоўца. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў загадчыкам вучэбнай часткі дзіцячага дома інвалідаў у Чэрвені Мінскай вобл. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Арыштаваны 12.10.1937. Асуджаны 19.11.1937 тройкай НКВД за “контррэвалюцыйную агітацыю” да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага Суда БССР 26.12.1958. Асабовая справа Б. № 13686-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.