Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » БАРАНОЎСКІ Аляксандр Антонавіч
[1900, в. Яноўка Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Пухавіцкі р-н Мінскай вобл. – ?].
Са шляхецкай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам школы в. Задомля Смалявіцкага р-на. Арыштаваны 18.6.1929. Асуджаны 10.11.1929 паводле пастановы калегіі АДПУ СССР як “член контррэвалюцыйнай арганізацыі” і за “шпіянаж на карысць Польшчы” да 3 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Мінскай вобл. 2.3.1992. Групавая справа Б. і інш. (усяго каля 15 чалавек) № 31969-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.