Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » БАРАНОЎСКІ Аляксандр Антонавіч 

БАРАНОЎСКІ Аляксандр Антонавіч

[1900, в. Яноўка Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Пухавіцкі р-н Мінскай вобл. – ?].
Са шляхецкай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам школы в. Задомля Смалявіцкага р-на. Арыштаваны 18.6.1929. Асуджаны 10.11.1929 паводле пастановы калегіі АДПУ СССР як “член контррэвалюцыйнай арганізацыі” і за “шпіянаж на карысць Польшчы” да 3 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Мінскай вобл. 2.3.1992. Групавая справа Б. і інш. (усяго каля 15 чалавек) № 31969-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".