Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » БАРАЙ Калістрат Лявонцевіч 

БАРАЙ Калістрат Лявонцевіч

[1900, мяст. Старобін Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Салігорскі р-н Мінскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам няпоўнай СШ в. Турын Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 30.4.1938. Асуджаны 5.8.1939 асобай нарадай пры НКВД як “агент польскіх разведвальных органаў” да 5 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Паўночна-Усходні лагер НКВД Магаданскай вобл. У перыяд з 28.7.1950 да 20.12.1950 прыгавораны асобай нарадай пры МДБ СССР да высылкі ў Краснаярскі край. Канчаткова вызвалены 25.6.1954. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага Суда СССР 4.5.1955. Асабовая справа Б. № 6256-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"