Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » БАРАЙ Калістрат Лявонцевіч
[1900, мяст. Старобін Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Салігорскі р-н Мінскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам няпоўнай СШ в. Турын Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 30.4.1938. Асуджаны 5.8.1939 асобай нарадай пры НКВД як “агент польскіх разведвальных органаў” да 5 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Паўночна-Усходні лагер НКВД Магаданскай вобл. У перыяд з 28.7.1950 да 20.12.1950 прыгавораны асобай нарадай пры МДБ СССР да высылкі ў Краснаярскі край. Канчаткова вызвалены 25.6.1954. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага Суда СССР 4.5.1955. Асабовая справа Б. № 6256-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.