Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » БАРАДЗЕНКА Міхаіл Аляксандравіч
[1891, в. Пуцілкавічы Лепельскага пав. Віцебскай губ., цяпер Ушацкі р-н Віцебскай вобл. – ?]. З сям’і службоўца. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам СШ пас. Вула Бешанковіцкага р-на Віцебскай вобл. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 5.6.1938. Абвінавачваўся ва “ўдзеле ў контррэвалюцыйнай эсэраўскай арганізацыі”. 4.11.1939 пастановай асобага аддзела НКВД БССР вызвалены і рэабілітаваны. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Б. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.