Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » БАРАДЗЕНКА Міхаіл Аляксандравіч 

БАРАДЗЕНКА Міхаіл Аляксандравіч

[1891, в. Пуцілкавічы Лепельскага пав. Віцебскай губ., цяпер Ушацкі р-н Віцебскай вобл. – ?]. З сям’і службоўца. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам СШ пас. Вула Бешанковіцкага р-на Віцебскай вобл. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 5.6.1938. Абвінавачваўся ва “ўдзеле ў контррэвалюцыйнай эсэраўскай арганізацыі”. 4.11.1939 пастановай асобага аддзела НКВД БССР вызвалены і рэабілітаваны. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Б. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".