Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » БАЙЧЫК Нікіфар Лаўрэнцевіч 

БАЙЧЫК Нікіфар Лаўрэнцевіч

[6.2.1898, в. Перахрэсце Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Ляхавіцкі р-н Брэсцкай вобл. – ?].
З сям’і службоўца. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам школы в. Талька Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. Быў жанаты, гадаваў трое дзяцей. Арыштаваны 18.8.1937. Асуджаны 27.11.1937 тройкай НКВД за “антысавецкую агітацыю” да 10 гадоў ППЛ. Этапаваны ва Унжэнскі лагер НКВД Горкаўскай чыгункі (ст. Сухабязводная). 29.1.1940 пастановай НКВД СССР тэрмін зняволення зменшаны да 5 гадоў пазбаўлення волі. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага Суда БССР 3.10.1958. Асабовая справа Б. № 13123-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"