Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » БАЙЧЫК Нікіфар Лаўрэнцевіч 

БАЙЧЫК Нікіфар Лаўрэнцевіч

[6.2.1898, в. Перахрэсце Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Ляхавіцкі р-н Брэсцкай вобл. – ?].
З сям’і службоўца. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам школы в. Талька Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. Быў жанаты, гадаваў трое дзяцей. Арыштаваны 18.8.1937. Асуджаны 27.11.1937 тройкай НКВД за “антысавецкую агітацыю” да 10 гадоў ППЛ. Этапаваны ва Унжэнскі лагер НКВД Горкаўскай чыгункі (ст. Сухабязводная). 29.1.1940 пастановай НКВД СССР тэрмін зняволення зменшаны да 5 гадоў пазбаўлення волі. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага Суда БССР 3.10.1958. Асабовая справа Б. № 13123-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".