Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » БАЗЫЛЁЎ Дзмітрый Васілевіч
[1904, в. Зарэчча Горацкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Чавускі р-н Магілёўскай вобл. – ?].
З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Працаваў настаўнікам СШ № 6 г. Бор Горкаўскай вобл. Арыштаваны 14.6.1943 у Горкім за “контррэвалюцыйную агітацыю і прапаганду”. 9.9.1943 вызвалены паводле пастановы 4 аддзела ўпраўлення контрразведкі. Рэабілітаваны. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Б. № 7801-сн з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.