Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » БАЗЫЛЁЎ Дзмітрый Васілевіч 

БАЗЫЛЁЎ Дзмітрый Васілевіч

[1904, в. Зарэчча Горацкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Чавускі р-н Магілёўскай вобл. – ?].
З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Працаваў настаўнікам СШ № 6 г. Бор Горкаўскай вобл. Арыштаваны 14.6.1943 у Горкім за “контррэвалюцыйную агітацыю і прапаганду”. 9.9.1943 вызвалены паводле пастановы 4 аддзела ўпраўлення контрразведкі. Рэабілітаваны. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Б. № 7801-сн з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".