Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » БАЗЫЛЕНКА Сафія Фадзееўна 

БАЗЫЛЕНКА Сафія Фадзееўна

[1897, мяст. Глыбокае Дзісенскага пав. Віленскай губ., цяпер Віцебскай вобл. – ?].
З сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю спецыяльную адукацыю. У 1930-я г. выкладала ў школе в. Выдрыца тагачаснага Аршанскага р-на Віцебскай вобл. Была замужам, гадавала трое дзяцей (двое непаўналетніх). Арыштавана 6.6.1938. Абвінавачвалася як “агент замежнай разведкі”. 10.12.1938 вызвалена за недаказанасцю абвінавачвання. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Б. № 4283-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"