Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » БАЗЫЛЕНКА Сафія Фадзееўна
[1897, мяст. Глыбокае Дзісенскага пав. Віленскай губ., цяпер Віцебскай вобл. – ?].
З сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю спецыяльную адукацыю. У 1930-я г. выкладала ў школе в. Выдрыца тагачаснага Аршанскага р-на Віцебскай вобл. Была замужам, гадавала трое дзяцей (двое непаўналетніх). Арыштавана 6.6.1938. Абвінавачвалася як “агент замежнай разведкі”. 10.12.1938 вызвалена за недаказанасцю абвінавачвання. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Б. № 4283-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.