Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » БАБАШЫНСКІ Браніслаў Янавіч (Іванавіч) 

БАБАШЫНСКІ Браніслаў Янавіч (Іванавіч)

[1897, в. Харытонава Віцебскага пав. – 4.11.1937, Віцебск, турма НКВД].
З шляхецкай сям’і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў настаўнікам віцебскай няпоўнай СШ № 8. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 25.8.1937 у Віцебску па адрасе: вул. Крывая, д. 22. Асуджаны 22.10.1937 асобай нарадай пры НКВД СССР за “дзейнасць у складзе ПАВ” да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 8.4.1958. Асабовая справа Б. з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"