Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » БАБАШЫНСКІ Браніслаў Янавіч (Іванавіч)
[1897, в. Харытонава Віцебскага пав. – 4.11.1937, Віцебск, турма НКВД].
З шляхецкай сям’і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў настаўнікам віцебскай няпоўнай СШ № 8. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 25.8.1937 у Віцебску па адрасе: вул. Крывая, д. 22. Асуджаны 22.10.1937 асобай нарадай пры НКВД СССР за “дзейнасць у складзе ПАВ” да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 8.4.1958. Асабовая справа Б. з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.