Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » АШКЕЛЯНЕЦ (АШКЯЛЯНЕЦ) Сімфор’ян Іосіфавіч 

АШКЕЛЯНЕЦ (АШКЯЛЯНЕЦ) Сімфор’ян Іосіфавіч

[1908, в. Скрабэні Віленскай губ., цяпер Полацкі р-н Віцебскай вобл. – ?]. З польскай сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў настаўнікам пачатковай школы ў роднай вёсцы. Падчас 2-й сусветнай вайны, верагодна, заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 9.2.1945. Асуджаны асобай нарадай пры МДБ 12.4.1947 за “антысавецкую агітацыю і прапаганду” да 4 гадоў ППЛ. Вызвалены 22.2.1949. Накіраваны на пасяленне ў Комі АССР. Канчаткова вызвалены 6.6.1954. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Віцебскай абл. пракуратурай 30.5.1994. Асабовая справа А. № 23509-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"