Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » АШКЕЛЯНЕЦ (АШКЯЛЯНЕЦ) Сімфор’ян Іосіфавіч
[1908, в. Скрабэні Віленскай губ., цяпер Полацкі р-н Віцебскай вобл. – ?]. З польскай сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў настаўнікам пачатковай школы ў роднай вёсцы. Падчас 2-й сусветнай вайны, верагодна, заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 9.2.1945. Асуджаны асобай нарадай пры МДБ 12.4.1947 за “антысавецкую агітацыю і прапаганду” да 4 гадоў ППЛ. Вызвалены 22.2.1949. Накіраваны на пасяленне ў Комі АССР. Канчаткова вызвалены 6.6.1954. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Віцебскай абл. пракуратурай 30.5.1994. Асабовая справа А. № 23509-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.