Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » АЎХІМКАЎ Васіль Сяргеевіч
[1908, в. Навасёлкі Магілёўскага пав., цяпер Шклоўскі р-н Магілёўскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі, працаваў настаўнікам пачатковай школы в. Бушлякі Шклоўскага р-на. Арыштаваны 23.12.1944. Абвінавачваўся ў “здрадзе радзіме”. Вызвалены і рэабілітаваны следчым аддзелам НКВД Магілёўскай вобл. 20.10.1945. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа А. № 2681-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.