Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » АЎХІМКАЎ Васіль Сяргеевіч 

АЎХІМКАЎ Васіль Сяргеевіч

[1908, в. Навасёлкі Магілёўскага пав., цяпер Шклоўскі р-н Магілёўскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі, працаваў настаўнікам пачатковай школы в. Бушлякі Шклоўскага р-на. Арыштаваны 23.12.1944. Абвінавачваўся ў “здрадзе радзіме”. Вызвалены і рэабілітаваны следчым аддзелам НКВД Магілёўскай вобл. 20.10.1945. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа А. № 2681-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".