Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » АЎРАМЕНКА Андрэй Фёдаравіч 

АЎРАМЕНКА Андрэй Фёдаравіч

[1913, в. Дамамерычы Клімавіцкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Клімавіцкі р-н Магілёўскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Працаваў выкладчыкам на курсах пачатковага камандзірскага састава ў Казані. Быў жанаты, гадаваў трое дзяцей. Арыштаваны 20.7.1942. Асуджаны 31.10.1942 за “антысавецкую прафашысцкую агітацыю” да 7 гадоў ППЛ з канфіскацыяй маёмасці. 6.5.1943 вызвалены пастановай НКВД Казанскага гарнізона. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа А. № 6758 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"