Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » АЎРАМЕНКА Андрэй Фёдаравіч 

АЎРАМЕНКА Андрэй Фёдаравіч

[1913, в. Дамамерычы Клімавіцкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Клімавіцкі р-н Магілёўскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Працаваў выкладчыкам на курсах пачатковага камандзірскага састава ў Казані. Быў жанаты, гадаваў трое дзяцей. Арыштаваны 20.7.1942. Асуджаны 31.10.1942 за “антысавецкую прафашысцкую агітацыю” да 7 гадоў ППЛ з канфіскацыяй маёмасці. 6.5.1943 вызвалены пастановай НКВД Казанскага гарнізона. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа А. № 6758 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".