Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » АСТРОЎСКІ Сяргей Прохаравіч 

АСТРОЎСКІ Сяргей Прохаравіч

[1908, в. Новыя Дарогі (?) Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Старадарожскі р-н Мінскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам пачатковай школы в. Малое Сітна Полацкага р-на Віцебскай вобл. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Арыштаваны 6.2.1951. Асуджаны 18.10.1951 пазасудовым органам МДБ за “антысавецкую агітацыю” да 10 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Вярхоўным Судом СССР 17.3.1965. Асабовая справа А. № 13089-п з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"