Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » АСТРОЎСКІ Сяргей Прохаравіч 

АСТРОЎСКІ Сяргей Прохаравіч

[1908, в. Новыя Дарогі (?) Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Старадарожскі р-н Мінскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам пачатковай школы в. Малое Сітна Полацкага р-на Віцебскай вобл. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Арыштаваны 6.2.1951. Асуджаны 18.10.1951 пазасудовым органам МДБ за “антысавецкую агітацыю” да 10 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Вярхоўным Судом СССР 17.3.1965. Асабовая справа А. № 13089-п з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".