Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » АСКЕРКА Вячаслаў Рыгоравіч 

АСКЕРКА Вячаслаў Рыгоравіч

[1907, в. Дразы Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Барысаўскі р-н Мінскай вобл. –
10.12.1937, Барысаў, турма НКВД]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў загадчыкам Барысаўскай школы ліквідацыі непісьменнасці. Арыштаваны 10.11.1937 у Барысаве па адрасе: вул. 8-га Сакавіка, д. 55. Асуджаны 20.11.1937 як “член контррэвалюцыйнай шпіёнскай арганізацыі” да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 28.3.1962. Асабовая справа А. № 17471-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"