Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » АСКЕРКА Вячаслаў Рыгоравіч
[1907, в. Дразы Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Барысаўскі р-н Мінскай вобл. –
10.12.1937, Барысаў, турма НКВД]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў загадчыкам Барысаўскай школы ліквідацыі непісьменнасці. Арыштаваны 10.11.1937 у Барысаве па адрасе: вул. 8-га Сакавіка, д. 55. Асуджаны 20.11.1937 як “член контррэвалюцыйнай шпіёнскай арганізацыі” да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 28.3.1962. Асабовая справа А. № 17471-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.