Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » АСІНЕНКА Мікалай Арсенцевіч
[1928, в. Ромелькі (Рамелькі) Віленскай губ., цяпер Пастаўскі р-н Маладзечанскай вобл. – ?]. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў загадчыкам пачатковай школы ў в. Лаўцы (Лоўцы) Пастаўскага р-на Віцебскай вобл. Арыштаваны 15.2.1947. Асуджаны асобай нарадай пры МДБ 16–20.6.1947 за “антысавецкую дзейнасць” і як “удзельнік нацыяналістычнай арганізацыі” да 25 гадоў ППЛ з канфіскацыяй маёмасці і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Вярхоўным Судом Беларусі 30.10.1992. Групавая справа А. і інш. (усяго каля 10 чалавек) № 23525-п з фотаздымкамі захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.