Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » АСІНЕНКА Мікалай Арсенцевіч 

АСІНЕНКА Мікалай Арсенцевіч

[1928, в. Ромелькі (Рамелькі) Віленскай губ., цяпер Пастаўскі р-н Маладзечанскай вобл. – ?]. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў загадчыкам пачатковай школы ў в. Лаўцы (Лоўцы) Пастаўскага р-на Віцебскай вобл. Арыштаваны 15.2.1947. Асуджаны асобай нарадай пры МДБ 16–20.6.1947 за “антысавецкую дзейнасць” і як “удзельнік нацыяналістычнай арганізацыі” да 25 гадоў ППЛ з канфіскацыяй маёмасці і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Вярхоўным Судом Беларусі 30.10.1992. Групавая справа А. і інш. (усяго каля 10 чалавек) № 23525-п з фотаздымкамі захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".