Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » АРХІПАЎ Мікалай Дзмітрыевіч 

АРХІПАЎ Мікалай Дзмітрыевіч

[1892, в. Краснае Смаленскай губ. – ?]. З рабочай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам 4-й сямігадовай школы ў Мсціславе Магілёўскай вобл. Быў жанаты, гадаваў дачку і сына. Арыштаваны 27.2.1931. Асуджаны калегіяй АДПУ 26.6.1931 за “антысавецкую контррэвалюцыйную дзейнасць” да пазбаўлення волі (тэрмін не пазначаны). Высланы на Урал. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Вярхоўным Судом СССР 26.4.1989. Асабовая справа А. № 9782 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"