Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » АРХІПАЎ Мікалай Дзмітрыевіч
[1892, в. Краснае Смаленскай губ. – ?]. З рабочай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам 4-й сямігадовай школы ў Мсціславе Магілёўскай вобл. Быў жанаты, гадаваў дачку і сына. Арыштаваны 27.2.1931. Асуджаны калегіяй АДПУ 26.6.1931 за “антысавецкую контррэвалюцыйную дзейнасць” да пазбаўлення волі (тэрмін не пазначаны). Высланы на Урал. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Вярхоўным Судом СССР 26.4.1989. Асабовая справа А. № 9782 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.