Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » АПУХОЎСКАЯ Ірына Мікалаеўна 

АПУХОЎСКАЯ Ірына Мікалаеўна

[1910, Глуск Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымала вышэйшую адукацыю. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі, працавала настаўніцай. Арыштавана 29.12.1944 у Глуску. Абвінавачвалася ў “супрацоўніцтве з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі”. 13.7.1945 пастановай НКВД Кіраўскай вобл. справа А. (№ 8211-сн; захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.) спынена. Далейшы лёс невядомы.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"