Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » АПУХОЎСКАЯ Ірына Мікалаеўна 

АПУХОЎСКАЯ Ірына Мікалаеўна

[1910, Глуск Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымала вышэйшую адукацыю. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі, працавала настаўніцай. Арыштавана 29.12.1944 у Глуску. Абвінавачвалася ў “супрацоўніцтве з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі”. 13.7.1945 пастановай НКВД Кіраўскай вобл. справа А. (№ 8211-сн; захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.) спынена. Далейшы лёс невядомы.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".