Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » АНОШКА Сцяпан Тамашавіч
[1909, в. Узгарэліца Дзісенскага пав. Віленскай губ., цяпер Мёрскі р-н Віцебскай вобл. – ?]. З сям’і бел. службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту працаваў настаўнікам у Вільні. Арыштаваны 5.4.1940. Асуджаны 4.9.1940 асобай нарадай пры НКВД за “нелегальны пераход дзяржаўнай мяжы” да 3 гадоў ППЛ. Вызвалены 1.9.1941 як польскі грамадзянін. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 1.3.1993 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа А. № п-17433 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.