Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » АНОШКА Сцяпан Тамашавіч 

АНОШКА Сцяпан Тамашавіч

[1909, в. Узгарэліца Дзісенскага пав. Віленскай губ., цяпер Мёрскі р-н Віцебскай вобл. – ?]. З сям’і бел. службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту працаваў настаўнікам у Вільні. Арыштаваны 5.4.1940. Асуджаны 4.9.1940 асобай нарадай пры НКВД за “нелегальны пераход дзяржаўнай мяжы” да 3 гадоў ППЛ. Вызвалены 1.9.1941 як польскі грамадзянін. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 1.3.1993 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа А. № п-17433 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".