Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » АНІФЕР Васіль Канстанцінавіч 

АНІФЕР Васіль Канстанцінавіч

[1895, в. Максімовічы (?) Магілёўскай губ. – ?]. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту працаваў настаўнікам школы в. Сталбун тагачаснага Свяцілавіцкага р-на Магілёўскай вобл. Арыштаваны 20.7.1938. Абвінавачваўся ў “контррэвалюцыйнай нацдэмаўскай дзейнасці”. У студз. 1939 Клічаўскім раённым аддзелам НКВД вызвалены і рэабілітаваны. Далейшы лёс невядомы. Групавая справа А. і інш. настаўнікаў Клічаўскага р-на № 3390 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"