Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » АНІФЕР Васіль Канстанцінавіч 

АНІФЕР Васіль Канстанцінавіч

[1895, в. Максімовічы (?) Магілёўскай губ. – ?]. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту працаваў настаўнікам школы в. Сталбун тагачаснага Свяцілавіцкага р-на Магілёўскай вобл. Арыштаваны 20.7.1938. Абвінавачваўся ў “контррэвалюцыйнай нацдэмаўскай дзейнасці”. У студз. 1939 Клічаўскім раённым аддзелам НКВД вызвалены і рэабілітаваны. Далейшы лёс невядомы. Групавая справа А. і інш. настаўнікаў Клічаўскага р-на № 3390 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".