Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » АНДРЫЕЎСКАЯ Соф’я Антонаўна 

АНДРЫЕЎСКАЯ Соф’я Антонаўна

[1896, Варшава – ?].
З сям’і польскага рабочага. Атрымала сярэднюю альбо сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працавала настаўніцай мінскай школы № 19. Арыштавана 31.12.1944 у Мінску па адрасе: вул. Высокая, д. 25, кв. 19. Асуджана 1.12.1945 асобай нарадай пры НКВД як “сацыяльна-небяспечны элемент” і за “работу настаўніцай падчас нямецкай акупацыі” да 5 гадоў пазбаўлення волі. Этапавана ў Цюменскую вобл. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 26.5.1992. Асабовая справа А. № 33559-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"