Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » АНДРЫЕЎСКАЯ Соф’я Антонаўна
[1896, Варшава – ?].
З сям’і польскага рабочага. Атрымала сярэднюю альбо сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працавала настаўніцай мінскай школы № 19. Арыштавана 31.12.1944 у Мінску па адрасе: вул. Высокая, д. 25, кв. 19. Асуджана 1.12.1945 асобай нарадай пры НКВД як “сацыяльна-небяспечны элемент” і за “работу настаўніцай падчас нямецкай акупацыі” да 5 гадоў пазбаўлення волі. Этапавана ў Цюменскую вобл. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 26.5.1992. Асабовая справа А. № 33559-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.