Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » АЛЯКСЕЕНКА Нікіфар Пятровіч 

АЛЯКСЕЕНКА Нікіфар Пятровіч

[1892, в. Марозаўка Гомельскі пав. Магілёўскай губ, цяпер Добрушскі р-н Гомельскай вобл. – ?]. У 1930-я г. дырэктар няпоўнай СШ ў роднай вёсцы. Адначасова вучыўся ў Гомельскім педагагічным інстытуце. Быў жанаты, гадаваў дочак Лідзію, Аляксандру, Кацярыну і сыноў Віктара, Сяргея і Мікалая. Арыштаваны 3.9.1937 супрацоўнікамі Веткаўскага НКВД. Падчас арышту была канфіскавана маёмасць А. Дастаўлены ў Веткаўскую турму НКВД, потым перавезены ў Гомельскую турму. Абвінавачваўся ў “правядзенні антысавецкай агітацыі”. Хутчэй за ўсё, загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны прэзідыумам Гомельскага абл. суда 13.1.1958.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"