Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » АЛЯКСЕЕНКА Нікіфар Пятровіч
[1892, в. Марозаўка Гомельскі пав. Магілёўскай губ, цяпер Добрушскі р-н Гомельскай вобл. – ?]. У 1930-я г. дырэктар няпоўнай СШ ў роднай вёсцы. Адначасова вучыўся ў Гомельскім педагагічным інстытуце. Быў жанаты, гадаваў дочак Лідзію, Аляксандру, Кацярыну і сыноў Віктара, Сяргея і Мікалая. Арыштаваны 3.9.1937 супрацоўнікамі Веткаўскага НКВД. Падчас арышту была канфіскавана маёмасць А. Дастаўлены ў Веткаўскую турму НКВД, потым перавезены ў Гомельскую турму. Абвінавачваўся ў “правядзенні антысавецкай агітацыі”. Хутчэй за ўсё, загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны прэзідыумам Гомельскага абл. суда 13.1.1958.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.