Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » АЛЕШКА Андрэй Яфрэмавіч 

АЛЕШКА Андрэй Яфрэмавіч

[1887, в. Дукора Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Пухавіцкі р-н Мінскай вобл. – ?]. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту працаваў настаўнікам Каробскай (?) пачатковай школы. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 31.7.1938 у в. Пнеча (?) тагачаснага Дрыбінскага р-на Магілёўскай вобл. Абвінавачваўся ў “контррэвалюцыйнай нацдэмаўскай дзейнасці”. 19.10.1938 пастановай Дрыбінскага раённага аддзела НКВД вызвалены і рэабілітаваны. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа А. № 4529-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"