Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » АЛЕШКА Андрэй Яфрэмавіч 

АЛЕШКА Андрэй Яфрэмавіч

[1887, в. Дукора Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Пухавіцкі р-н Мінскай вобл. – ?]. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту працаваў настаўнікам Каробскай (?) пачатковай школы. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 31.7.1938 у в. Пнеча (?) тагачаснага Дрыбінскага р-на Магілёўскай вобл. Абвінавачваўся ў “контррэвалюцыйнай нацдэмаўскай дзейнасці”. 19.10.1938 пастановай Дрыбінскага раённага аддзела НКВД вызвалены і рэабілітаваны. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа А. № 4529-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".