Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » АДУШКА Мікалай Маркавіч
[1910, в. Рудаўка, цяпер Слонімскі р-н Гродзенскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам няпоўнай СШ ў роднай вёсцы. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Арыштаваны 17.7.1946. Асуджаны ваенным трыбуналам войск МУС 8.10.1946 як “здраднік радзімы (быў бургамістрам воласці)” да 10 гадоў ППЛ з канфіскацыяй маёмасці і 3 гадоў пазбаўлення правоў. Этапаваны ў адзін з лагераў паўночнага Сахаліна. Вызвалены 16.10.1953. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Вярхоўным Судом БССР 21.12.1965. Асабовая справа А. № п-8453 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.