Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » АДУШКА Мікалай Маркавіч 

АДУШКА Мікалай Маркавіч

[1910, в. Рудаўка, цяпер Слонімскі р-н Гродзенскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам няпоўнай СШ ў роднай вёсцы. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Арыштаваны 17.7.1946. Асуджаны ваенным трыбуналам войск МУС 8.10.1946 як “здраднік радзімы (быў бургамістрам воласці)” да 10 гадоў ППЛ з канфіскацыяй маёмасці і 3 гадоў пазбаўлення правоў. Этапаваны ў адзін з лагераў паўночнага Сахаліна. Вызвалены 16.10.1953. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Вярхоўным Судом БССР 21.12.1965. Асабовая справа А. № п-8453 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".