Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » АБРАШКЕВІЧ Мікалай Фёдаравіч 

АБРАШКЕВІЧ Мікалай Фёдаравіч

[1906, мяст. Копысь Горацкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Аршанскі р-н Віцебскай вобл. – ?]. З сям’і службоўца. Атрымаў сярэднюю альбо сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў настаўнікам Копыскай сямігадовай школы. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 29.11.1936. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 28.11.1937 за “захоўванне зброі” да 3 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Віцебскай вобл. 16.4.1992. Асабовая справа А. з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"